Гомельшчына: сайты дзяржвыданняў нарэшце ўзгадалі пра выбары
На абноўленай
версіі сайта газеты “Лоеўскі край”, які назіральнікі крытыкавалі сярод іншых за адсутнасць выбарчай тэматыкі, з’явіліся
банэр і калонка “Выбары-2012”. Акрамя афіцыйных пастаноў і іншай іфармацыі, тут
ёсць бліц-апытанка: жыхары Лоева і раёна выказваюцца наконт сваіх турботаў,
вырашэння якіх чакаюць ад кандыдатаў у дэпутаты.
На сайце мазырскай газеты “Жыццё Палесся”
апублікавалі перадвыбарчыя праграмы
кандыдатаў ў дэпутаты па Палесскай выбарчай акрузе №43. Цікава, што першай
змясцілі праграму сябра партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандра Вешчава, а
затым ужо праўладнага кандыдата Сяргея Канопліча.
Рэгулярна абнаўляе раздзел “Выбары-2012” сайт “Петрыкаўскіх навінаў”, дзе ў
асноўным змяшчаецца афіцыйная інфармацыя.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”