У Оршы спалілі аўтамабіль кандыдата ў дэпутаты ад АГП
У ноч на аўторак у вёсцы Прыдняпроўе Аршанскага раёна быў спалены аўтамабіль, які належыць кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аршанскай гарадской акрузе № 26 ад АГП Аляксею Ціханенкаву.
Пра прычыны гэтага інцыдэнт нічога не вядома. Але цікава тое, што гэта здарылася праз усяго некалькі гадзін пасля паказу запісу на абласным тэлебачанні дэбатаў, дзе ад імя Аляксея Ціханенкава выступаў яго давераная асоба Павел Левінаў. На думку тэлегледачоў, яго выступ глядзеўся нашмат больш пераканаўча асноўнага канкурэнта - старшыні Аршанскага гарадскога Савета дэпутатаў Людмілы Дабрынінай.
Невядомыя разбілі ў машыне шкло і кінулі ў салон "кактэйль Молатава". Аўтамабіль знутры цалкам выгарэў. Справай займаецца Следчы камітэт па г. Орша.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»