27 ліпеня Беларускай сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грамада) зьбіраецца адзначыць Дзень Незалежнасьці і стогадовы юбілей беларускай сацыял-дэмакратыі ўскладаньнем кветак да помніка Янку Купалу.
https://spring96.org/be/news/570
2003
2003-07-23T10:00:00+0300
2003-07-23T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэтым слаўным датам будзе прысвечана мерапрыемства, якое правядуць удзельнікі ўрачыстага пасяджэння Цэнтральнага Камітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада). У нядзелю 27 ліпеня 2003г. ў парку імя Янкі Купалы адбудзецца ўскладанне кветак да помніка вялікаму песняру і прароку Бацькаўшчыны. Пачатак у 14.00.
БСДП (НГ) запрашае ўсіх грамадзянаў, якім дарагія ідэалы дэмакратыі і незалежнасці Беларусі.