Еўрапейскія журналісцкія і праваабарончыя аб'яднаньні пра вынікі сваіх дасьледаваньняў сітуацыі са свабодай прэсы ва Ўсходняй Эўропе. Паводле Міжнароднага таварыства правоў чалавека, метады і рэпрэсіі супраць свабоднага слова ў такіх краінах як Расея, Украіна, Беларусь – аднолькавыя.
Нямецкае выданьне "Die Zeit" цытуе вытрымкі з апошніх даследаваньняў Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў адносна ўмоваў працы сваіх калег ва Ўкраіне, Расеі, Беларусі: "Невялікія ганарары, нізкі сацыяльны статус, велізарны палітычны ды эканамічны ціск – усё гэта самым нэгатыўным чынам адбіваецца на свабодзе слова". Паводле дасьледчыкаў, уладам няцяжка "купіць" журналіста. Прычым, нават не грашыма, а нейкімі знакамі ўвагі: прапанаваць таму ці іншаму журналісту кватэру, прэстыжную паездку за мяжу ў складзе ўрадавай дэлегацыі, нават проста сваё добразычлівае стаўленьне.
У часе нядаўняй імпрэзы, прысьвечанай свабодзе слова ў Беларусі і Малдове, аналітыкі Вольнага Бэрлінскага універсітэту прывялі дастаткова характэрны для беларускіх варункаў прыклад. Многія мясцовыя журналісты з гонарам кажуць: мы працуем на дзяржаву. З гледзішча журналістаў дэмакратычных краін, такія заявы немагчымыя. Галоўная задача свабоднай прэсы – гэта кантроль над уладай, дзяржавай, – падкрэсьліваюць бэрлінскія дасьледчыкі.
Як можна вырашыць падобную сытуадыю? Сярод магчымых крокаў эўрапейскія экспэрты называюць укладаньне замежных івэстыцыяў у тыя ці іншыя ўсходнеэўрапейскія выданьні. Размова ідзе пра выдавецтвы-інвэстары з тых краін, дзе свабода слова ёсьць неад'емнай часткай дэмакратычнага разьвіцьця. Вядома, што шэраг заходніх мэдыяканцэрнаў ужо фінансуюць асобныя праекты на усходзе кантынэнту, у тьм ліку ў Расеі і ва Ўкраіне. Што да Беларусі, то тут сьпуацыя больш складаная. Любая магчымасьць Захаду падтрымаць недзяржаўныя СМІ разглядаедца Менскам як пагроза незалежнай дзяржаве.
Як лічыць старшыня Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў Густл Глатфайдэр, сытуацыю ўскладняе тое, што позіркі эўрапейскіх палітыкаў сканцэнтраваныя галоўным чынам на Маскве. Замежныя карэспандэнты, якія працуюць у расейскай сталіцы, штодня перадаюць паведамленьні пра тамтэйшыя парушэньні ў галіне свабоды СМІ. На гэтым тле беларуская сытуацыя выглядае амаль нябачнай. Дзеля таго, каб журналісты гэтай краіны маглі аб'ектыўна інфармаваць грамадзкасьць пра тое, што адбываецца ў іх на Радзіме, ім патрэбная ня толькі мужнасьць, але і адпаведныя арганізацыі, якія б маглі падтрымаць іх як юрыдычна, так і фінансава. Па сутнасьці, гэтым мэтам мусіць служыць агульнаэўрапейская праграма "Мэдыі для дэмакратыі".
Радыё Свабода