viasna on patreon

Жлобін: ніводнага стэнда з агітацыйнымі матэрыяламі

2012 2012-09-06T15:28:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-agit-stend-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобіне да сённяшняга дня няма ніводнага інфармацыйнага стэнда з агітацыйнымі матэрыяламі, нягледзячы на тое, што да пачатку выбараў засталося 17 дзён.

–Мы замовілі ўлёткі для такіх стэндаў, але пакуль не атрымалі іх, – кажа кандыдат па Жлобінскай выбарчай акрузе Валеры Рыбчанка. – Як толькі яны з’явяцца, мы пачнем сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі.

У Жлобінскім райвыканкаме патлумачылі, што стэнды павінны ўсталяваць заўтра-паслязаўтра.

–Можа быць, што на выбарчых участках яны ўжо ёсць, мы не ведаем, – адказалі ў райвыканкаме.

Між тым, каля выбарчых участкаў таксама не было заўважана ніводнага стэнда.

Нагадаем, па Жлобінскай акрузе на дэпутацкі мандат прэтэндуе тры кандыдата – старшыня райвыканкама Леанід Апанасюк, прадстаўнік партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка і сябра ЛДПБ Сяргей Камароў. Чацвёрты зарэгістраваны кандыдат Ігар Чарняўскі зняўся з прадвыбарчай гонкі на карысць Леаніда Апанасюка.

“Праваабаронца за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства