viasna on patreon

Кандыдату Аляксею Гаўруцікаву вярнулі забраныя рэчы

2012 2012-09-05T19:11:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gaurucikau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебскі сацыял-дэмакрат Аляксей Гаўруцікаў

Віцебскі сацыял-дэмакрат Аляксей Гаўруцікаў

Некалькі дзён таму супрацоўнікі ДПС правялі ператрус у машыне, дзе ехаў спадар Гаўруцікаў, і забралі кампутарныя дыскі, "Народную праграму" і папку з дакументамі. Пасля скаргі ў пракуратуру спадара Гаўруцікава запрасілі ў Першамайскі РАУС, вярнулі рэчы і запэўнілі, што ідзе пракурорская праверка законнасці дзеянняў тых, хто праводзіў затрыманне машыны.

"Мне аддалі асобнік "Народнай праграмы, дыскі маёй дачкі, якія 30 верасня падаліся супрацоўнікам міліцыі падазронымі, а таксама папку з дакументамі кандыдаткі Алены Фаміной, якія прасіла, каб я завёз гэтыя дакументы ў Віцебск. Мне нават пажадалі поспеху на выбарах. Але некалькі дзён таму настрой у супрацоўнікаў міліцыі быў зусім іншы, калі яны шукалі нейкую "забароненую літаратуру", -- распавёў Аляксей Гаўруцікаў.

Праз двое сутак пасля таго, як  у Віцебску праводзілі ператрус рэчаў кандыдата па Віцебскай-Чкалаўскай акрузе Аляксея Гаўруцікава, кандыдатку па Віцебскай-Горкаўскай акрузе Алену Фаміну двойчы абшукалі на польска-беларускай мяжы. Прабачэнняў ёй пакуль ніхто не выказаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства