Зьміцера Дашкевіча этапавалі з Глыбокага ў Віцебск
Лідара «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча уначы з 3 на 4 верасьня этапавалі ў Віцебскі следчы ізалятар. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла ягоная сяброўка Наста Палажанка.
Зміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым быў затрыманы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі нібыта ў злосным хуліганстве. Дашкевіча асудзілі да двух гадоў зняволеньня, Лобава — да чатырох.
Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту» Зьміцера Дашкевіча адбыўся 28 жніўня ў папраўчай калоніі № 13 у Глыбокім у закрытым рэжыме. Яго абвінавацілі у непадпарадкаваньні адміністрацыі папраўчай установы (ч. 1, арт. 411 КК РБ) і пакаралі годам калоніі.
На волю Зьміцер Дашкевіч павінен выйсьці 28 жніўня 2013 года.
Зьміцера Дашкевіча можна падтрымаць, даслаўшы ліст альбо паштоўку на наступны адрас: 210026, Віцебск, вул. Гагарына, 2, СІЗА-2. Дашкевічу Зьміцеру Вячаслававічу.