viasna on patreon

Дзмітрыя Іванчанку пераблыталі з аднафамільцам і прынеслі яму павестку на суд па справе, да якой ён не меў дачынення

2012 2012-08-31T16:33:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтыя абставіны сталі вядомыя сёння ў судзе Завадскога раёна, падчас разгляду справы. Папярэдне было вядома, што былога супрацоўніка гатэля "Еўропа"  абвінавачваюць па артыкуле 9.1 КоАП — наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў. Выявілася, што абвінавачваецца іншы Дзмітрый Іванчанка, судовыя выканаўцы пераблыталі адрэсу павесткі.

У лістападзе 2011-га Дзмітрый Іванчанка расказаў пра тое, што ў гатэлі «Еўропе» спецслужбы вядуць татальнае праслухоўванне ўсіх нумароў, незалежна ад таго, хто ў іх жыве, а таксама праглядаюць інтэрнэт-злучэнні. Гэтая гутарка шырока разышлася ў СМІ і інтэрнэце.

Спецслужбы спрабавалі ціснуць на хлапца. У траўні яго затрымалі спецназаўцы, у судзе супраць яго сфальсіфіцыравалі справу і абвінавацілі па па артыкуле 17.1 КоАП - лаянцы ў грамадскім месцы. Па выхадзе з Акрэсціна Дзмітрый з'ехаў за мяжу. Нядаўна выявілася, што яго абвінавачваюць па артыкуле 9.1 КоАП — наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў.

"Заяву напісала мая суседка Ала Васкабовіч, - кажа ён. - Як разумею, у яе сын сядзеў. І націснуць на гэтую сям’ю цяжкасці не склала. Самае цікавае, што справу завялі ў той час, калі мяне не было ў Беларусі".

Сёння справу разглядалі ў судзе Завадскога раёна, дзе выявілася, што абвінавачваецца зусім іншы чалавек, але поўны цёзка Дзмітрыя Іванчанкі. Судовыя выканаўцы пераблыталі адрэсу павесткі. Сам Дзмітрый зараз знаходзіцца за мяжой. У судзе прысутнічала ягоная маці. Цяпер яна мае намер падаваць у суд за перанесенныя маральныя перажыванні, выкліканыя павесткай у суд.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства