У Баранавічах ніводзін актывіст дэмакратычных партый ці грамадскіх арганізацый не быў зарэстраваны кандыдатам у дэпутаты ў мясцовыя саветы
https://spring96.org/be/news/5651
2006
2006-12-18T10:00:00+0200
2006-12-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З ініцыятыўных груп у гарадскі савет з дваццаці, якія падалі заяўкі, было зарэгістравана толькі сем, а ў абласны – з шасці пададзеных зарэгістравана пяць. Усім патэнцыйным кандыдатам у мясцовыя саветы ад дэмакратычных сілаў у рэгістрацыі адмоўлена.
“Многія з незарэгістраваных кандыдатаў, не згодныя з такімі рашэннямі камісій, і будуць звяртацца ў суд,” - гаворыць праваабарнца Сяргей Гоўша. Па яго словах дэмакратычныя актывісты не трапілі і ў склад выбарчых камісій. “Сістэма адпрацаваная. Камісіі створаныя ўладай і з прадстаўнікоў улады ці добра "правераных" людзей. У выніку - вырашаць каго абраць на выбарах будзе не народ , -- а “вертыкаль,” – зазначыў С. Гоўша.