У Баранавічах былі затрыманыя моладзевыя актывісты Артур Сасім, Аляксандар Астроўскі і Яраслаў Грышчэня
Учора ўначы ў Баранавічах былі затрыманыя моладзевыя актывісты Артур Сасім, Аляксандар Астроўскі і Яраслаў Грышчэня. На хлопцаў былі складзеныя пратаколы за “распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных дадзеных”.
Сасіма Артура й Астроўскага Аляксандра затрымалі недзе ў 22:30. Пасьля гэтага яны былі дастаўленыя ў мясцовы пункт аховы правапарадку, дзе на іх былі складзеныя пратаколы. Маладыя людзі паведамілі па тэлефоне сваім паплечнікам, дзе яны знаходзяцца й што зь імі адбываецца. Калі ж іх сябра Яраслаў Грышчэня прыехаў ў пункт аховы правапарадку, каб высьветліць сытуацыю й далейшы лёс затрыманых, яго таксама затрымалі й абвінавацілі ў распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў.
Актывістаў вызвалілі а пятае гадзіне раніцы пасьля складаньня пратаколаў. Ніякіх тлумачэньняў і адказаў на пытаньні актывістаў моладзевага руху пра незаконныя дзеяньні міліцыянтаў, супрацоўнікі праваахоўных ворганаў даваць адмаўляліся, паведамляе сайт www.charter97.org.