На баранавіцкіх прадпрыемствах выяўлены парушэнні ўмоў працы непаўнагадовых
https://spring96.org/be/news/5647
2006
2006-12-18T10:00:00+0200
2006-12-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Падчас праверкі баранавіцкай транспартнай пракуратурай мясцовых прадпрыемстваў былі выяўленыя шматлікія парушэнні ўмоў працы непаўналетніх, - паведамляе Еўрапейскае Радыё для Белаурсі.
“Сур’ёзныя парушэнні былі выяўленыя на ўнітарным прадпрыемстве “Свіцязь”, вагонным дэпо, СМП 760. Так, у некаторых арганізацыях падлеткаў замест 23-30 гадзін у тыдзень вымушалі працаваць па 42 гадзіны, прычым больш тэрміна. Пазначанага ў дамове. Не ўсе маладыя людзі атрымалі копіі пагадненняў, не ўсюды, прымаючы падлеткаў на працу, пісаліся загады, нават працоўныя кніжкі атрымалі не ўсе. Па выніках праверкі, кіраўнікі, дапускаючыя парушэнні працоўнага заканадаўства, атрымалі ад пракуратуры афіцыйныя папярэджанні”.