viasna on patreon

Віцебскі аблвыканкам выказаў падзяку назіральніку ад БХК

2012 2012-08-29T16:36:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

У канцы ліпеня назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта пры акруговай камісіі Лепельскай акругі № 23 Ігар Казмерчак звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам ў сувязі з адзначанымі ім памылкамі ў рашэннях аб утварэнні выбарчых участкаў на тэрыторыі акругі. Днямі прыйшоў адказ з Віцебскага аблвыканкама.

У адказе гаворыцца, што "кіраўніцтвам арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама разгледжаны звароты аб недакладнасці ў рашэннях Чашніцкага райвыканкама ад 12 ліпеня 2012 № 524 і Лепельскага райвыканкама ад 16 ліпеня № 700 аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. У названыя рашэнні унесены адпаведныя змены.

Выказваем падзяку за актыўную грамадзянскую пазіцыю".

На думку саміх назіральнікаў такі адказ ўяўляе сабой выключна рэдкі выпадак, калі ўлады дзякуюць грамадскім назіральнікам. На жаль у апошні час значна часцей даводзіцца сутыкацца з зусім процілеглай сітуацыяй.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства