viasna on patreon

Баранавічы: Рыгор Грык дамогся толькі невялікай кампенсацыі за звальненне

2012 2012-08-29T13:03:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryk-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык у Баранавіцкім гарадскім судзе.

Рыгор Грык у Баранавіцкім гарадскім судзе.

У Баранавіцкім гарадскім судзе 28 жніўня завяршыўся разгляд справы пра звальненне грамадскага актывіста Рыгора Грыка з Баранавіцкага аўтаагрэгатнага завода.

Судовае пасяджэнне вёў суддзя Мікалай Сельмановіч, інтарэсы Грыка ў працэсе прадстаўляў актывіст прафсаюзу РЭП Аляксандр Вайцешык.

– Я патрабаваў, каб мяне аднавілі на працы і выплацілі сярэдні заробак. А 28 жніўня я яшчэ дадаў да свайго пазову патрабаванне, каб мне кампенсавалі маральную шкоду ў памеры пяці мільёнаў рублёў. Перакананы, што звольнілі мяне з-за маёй актыўнай грамадзянскай пазыцыі, а сканчэнне кантракту – гэта толькі метад, каб дабіцца звальнення,– патлумачыў Рыгор Грык.

Прадстаўнікі завода тлумачылі суду, што звальнене з працы Рыгора Грыка выклікана выключна вытворчымі прычынамі. Суддзя Мікалай Сельмановіч прызнаў, што адміністрацыя завода парушыла закон, бо своечасова пісьмова не папярэдзіла Грыка пра звальненне, як таго патрабуе закон.

Суд не аднавіў Рыгора Грыка на працы, але прыняў рашэнне аб кампенсацыі яму маральнай шкоды ў памеры 500 тысяч рублёў. Таксама прадпрыемства павінна сплаціць 300 тысяч рублёў судовых выдаткаў.

Нагадаем,падчас бягучай выбарчай кампаніі Рыгор Грык вылучаўся кандыдытам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, аднак не буў зарэгістраваны ў гэтай якасці.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства