Назіральнік просіць прыцягнуць да адказнасці рэдактара "Віцебскага Рабочага"
Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэта Васіль Бераснеў звярнуўся да кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама. У сваім лісце ён патрабуе прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці галоўнага рэдактара абласной газеты "Віцебскі рабочы" Любоў Дзядзюра за неаднаразовыя выпадкі датэрміновай агітацыі за кандыдатаў у дэпутаты.
Выбарчым кодэксам Беларусі забаронена перадвыбарная агітацыя да афіцыйнай рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Разам з тым, у жніўні 2012 г. газета "Віцебскі рабочы" апублікавала шэраг артыкулаў, якія з'яўляюцца па сутнасці ўтоенай формай перадвыбарчай агітацыі за будучых кандыдатаў у дэпутаты - старшыняў Аршанскага і Лепельскага райвыканкамаў Уладзіміра Дзедушкіна і Пятра Шыкшняна.
Цікава, што ў той жа час пра іх канкурэнтаў - апазіцыйных кандыдатаў "Віцебскі рабочы" ні слова не паведаміў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»