Зэльва: падчас раённага свята агітавалі толькі за праўладную кандыдатку Сопікаву
https://spring96.org/be/news/56328
2012
2012-08-27T15:28:25+0300
2012-08-27T15:28:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/zelva-agit-25.08.2012a.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На Ганненскі кірмаш - свята раённага маштабу, якое праходзіла ў Зэльве 25 жніўня – мясцовыя чыноўнікі запрасілі толькі аднаго з чатырох кандыдатаў у дэпутаты - Алу Сопікаву, дырэктара СШ № 9 г. Слоніма.
Іншым тром кандыдатам, якія разам з Сопікавай балатуюцца па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, запрашэнне не паступала.
Відавочна, да гэтага мерапрыемства праўладная кандыдатка рыхтавалася даўно. Бо 23 жніўня толькі скончыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў, а ўжо 25 жніўня на стэндах у Зэльве былі развешаныя каляровыя плакаты Сопікавай, загадзя надрукаваныя ў Слонімскай друкарні, раздаваліся зэльвенцам і агітацыйныя ўлёткі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”