viasna on patreon

Пінск: быць дэпутатам -- прыбыткова

2012 2012-08-24T13:40:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Пінскі веснік” раскрыла прыбыткі кандыдатаў. Інфармацыя была пададзена ў №68 газеты ў рубрыцы “Насустрач выбарам”.

Як высветлілася, у 2011 годзе  найбольшыя прыбыткі мела кандыдатка-дэпутатка. Зінаіда Мандроўская, якая балатуецца па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 і працуе дэпутатам ПП НС, мае гадавы прыбытак 105 621 108 рублёў, кватэру ў Мінску, зямельны ўчастак ва Ўзденскім раёне і легкавы аўтамабіль. Яе супернік, кіраўнік пінскай арганізацыі Партыі БНФ, Аляксандар Рамановіч ажыццяўляе дагляд за інвалідам І групы і мае гадавы прыбытак 3 542 060 рублёў.

Па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 ідзе ў дэпутаты старшыня селгаскааператыву “Лапаціна” Аляксандар Палейчук, які мае гадавы прыбытак 69 060 122 рублі і 15 сотак зямлі ў Пінскім раёне. Ягоны апанент  - галоўны інжынер ПСУП “АйсТімБуд” Аляксандар Баран атрымаў 10 627 862 рублі гадавога прыбытку і з’яўляецца ўласнікам дома з зямельным участкам 0,1092 га ў Бараўлянах і аўтамабіля “ВАЗ- 21013” 1983 года выпуску.

З пададзенай інфармацыі вынікае, што найбольш заможная ў фінансавым і маёмасным плане -- дзеючы дэпутат ПП НС Зінаіда Мандроўская, вось толькі чамусці “Пінскі веснік” не распавёў аб плошчы зямельнага ўчастка, якім валодае дэпутатка,  марку і год выпуска ейнага легкавіка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства