Віцебскі аблсуд адхіліў касацыйную скаргу Яніны Ляснеўскай
Суддзя Віцебскага абласнога суда Ірына Смалякова прыняла рашэнне адмовіць Яніне Ляснеўскай у задавальненні скаргі на пастанову суда Аршанскага раёна і горада Оршы ад 31 ліпеня.
Нагадаем, что ў той дзень Аршанскі суд разглядаў матэрыялы адміністратыўнай справы па арт. 17.8 “Распаўсюд твораў, што прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці”. Такім “творам” аршанская міліцыя прызнала знойдзены дома ў Яніны адзін экзэмпляр дзіцячай размалёўкі “Мой тата – міліцыянер”. У той дзень Аршанскі суд закрыў справу ў сувязі з перавышэннем тэрміну даўнасці. Але Яніна Ляснеўская палічыла, што гэта рашэнне не даказвае яе невінаватасці і абскардзіла яго. Яна прасіла разгледзець справу па сутнасці, прыняць пастанову аб адсутнасці ў яе дзеяннях складу правапарушэння і вярнуць ёй той самы адзін экзэмпляр размалёўкі.
Але да аргументаў Яніны абласны суд не прыслухаўся – справа будзе закрыта ў сувязі з сыходам тэрміну даўнасці.