Аршанскім міліцыянтам разасланыя ўлёткі з гісторыяй пра «тэрарыстку»
Грамадзянская кампанія «Наш Дом» разаслала па пошце больш чым 600 супрацоўнікам праваахоўных органаў, а таксама чыноўнікам з Оршы і Віцебска ўлёткі, у якіх распавядаецца пра незаконнае затрыманне аршанскай міліцыяй 5 чэрвеня актывісткі «Нашага Дома» Таццяны Якаўлевай. Як мы ўжо паведамлялі, Таццяну, якая ў той дзень везла майкі для ўдзельнікаў спаборніцтваў па рыбнай лоўлі, абвінавацілі ў тым, што яна перавозіць выбухоўку, затрымалі і даставілі ў міліцыю.
Ва ўлётцы пазначаны імёны супрацоўнікаў міліцыі, якія рабілі затрыманне. Прадстаўлены іх дзеянні далёка не ў лепшым свеце. З дапамогай гэтай акцыі актывісты «Нашага Дома» спадзяюцца, што людзі ў пагонах у наступны раз задумалаюцца, ці варта бяздумна выконваць незаконныя распараджэнні кіраўніцтва.