viasna on patreon

У Берасці штрафам у 20 базавых адзінак пакараны Дзяніс Прадун, удзельнік флэш-мобу ў падтрымку палітзняволеных

2006 2006-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяніс Прадун быў сярод 14 затрыманых падчас флэш-моб у падтрымку палітзняволеных, які адбыўся ў Берасці 16 кастрычніка.  Сёння Руслана Сянько, суддзя Маскоўскага раёну г. Брэста прыняла рашэнне аб пакаранні Д. Прадуна 20 базавымі адзінкамі за правапарушэньне прадугледжанае ч.1 арт. 167-1 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).  Пратакол на Д. Прадуна быў складзены 7 снежня. Супрацоўнік міліцыі выклікаў яго з заняткаў, ўзяў тлумачэнні наконт ўдзелу ў акцыі і склаў пратакол. <br />

<br />

Другія удзельнікі акцыі Міхась Ільін і Юля Пашко таксама знаходзяцца пад ціскам уладаў. Актывісты заявілі хадайніцтвы аб тым, каб іхнія справы разглядала камісія па справах непаўнагадовых. <br />

“Улады намагаюцца запалохаць у першую чаргу моладзь – найбольш актыўную частку грамадства, -  гаворыць берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін. - Апошні пераслед тым больш сумны, што супаў з чарговай гадавінай прыняцця Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Арганізатары пераследу нават не ўсведамляюць, што сваімі дзеяннямі яны дэманструюць свету факты парушэння правоў чалавека і непавагу да ухваленых Рэспублікай Беларусь міжнародных дакументаў,” – гаворыць Уладзімір Вялічкін. <br />

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства