viasna on patreon

У Гомелі затрыманы распаўсюднік газеты "Новы Час"

2012 2012-08-20T10:04:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/novy_chas1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прыкладна ў 9 раніцы ў Гомелі на прывакзальнай плошчы затрыманы грамадскі распаўсюднік газеты "Новы Час" Аляксандр Процка. Яго даставілі ў аддзяленне міліцыі па Чыгуначным раёне і абвінавачваюць у парушэнні Правілаў гандлю, паведаміў у сваім Фэйсбуку гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.
Наступны званок праваабаронцу паступіў прыкладна праз гадзіну, затрыманы актывіст Аляксандр Процка паведаміў, што ў аддзяленні міліцыі на яго склалі пратакол аб парушэнні Правілаў гандлю, а затым павезлі на міліцэйскай машыне назад да таго месца, дзе затрымалі. Са слоў Аляксандра, у аддзяленні склалі пратакол апытання і заявілі, што калі ён ім спатрэбіцца, выклічуць позвай. Аляксандр мае намер працягнуць распаўсюд газеты "Новы Час".

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства