Анатолю Лябедзьку выпісалі позву ў суд Цэнтральнага раёну Менску на 12 сьнежня і вызвалілі з РУУС
https://spring96.org/be/news/5601
2006
2006-12-10T10:00:00+0200
2006-12-10T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У 17.30 з РУУС Цэнтральнага раёну Менску вызвалілі лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. Яму выпісалі позву зьявіцца 12 сьнежня ў суд Цэнтральнага раёну ў 12 гадзінаў.
Нагадаем, што на старшыню Абьяднанай грамадзянскай партыі, які быў затрыманы падчас акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным, супрацоўнікі міліцыі РУУС Цэнтральнага раёну Менску склалі пратакол адміністратыўнага правапарушэньня па артыкуле 156 КаАП РБ. Лідера АГП абвінавачваюць у дробным хуліганстве.