viasna on patreon

Умовы ўтрыманьня палітзьняволенага Івана Крука значна пагоршыліся

2006 2006-12-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ПЦ "Вясна" стала вядома, што ўмовы знаходжаньня зьняволенага астравецкага праваабаронцы і грамадзкага дзяяча Івана Крука значна пагоршыліся. У Глыбоцкай калоніі яго перавялі з 64-й у 18-ю камеру. Людзей там больш і яны ўсе вельмі шмат кураць. Па прызнаньню самога Івана Крука, які  ня паліць, ён упершыню адчуў праблемы з сэрцам. Да ўсяго Іван Крук змушаны засьцерагацца правакацыяў, якія ўжо рабіліся ў дачыненьні да яго раней. Пасьля кожнай прагулкі ён пераглядае ўсе свае рэчы, каб нечага не падкінулі.

Нагадаем, што тэрмін зьняволеньня Івана Крука адлічваецца з 10 ліпеня. Засуджаны ён быў на паўгады турэмнага арышту Лідзкім раённым судом нібыта "за супраціў работнікам міліцыі". Касацыйная скарга ў Гарадзенскім абласным судзе станоўчых вынікаў грамадзкаму актывісту таксама не прынесла. Знаходзячыся ў зьняволеньні ў Глыбоцкай калоніі, Іван Крук падаваў паперы на датэрміновае вызваленьне, але яму адмовілі на той падставе, што ў асабістых рэчах правабаронцы быў нечакана знойдзены кавалачак металёвага палатна. Зараз Іван Крук, які павінен выйсьці на волю 10 студзеня, занепакоены верагоднасьцю новых правакацый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства