viasna on patreon

Слонім: прэтэндэнт у кандыдаты скардзіцца на акруговую камісію ў ЦВК

2012 2012-08-16T11:52:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-zbor-podpis-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт у кандытаты, слонімскі доктар Іван Шэга, а таксама сябра слонімскага дэмакратычнага згуртавання Іван Бедка напісалі заяву на імя Лідзіі Ярмошынай у Цэнтральную выбарчую камісію, у якой выказалі незадавальненне працай акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58.

Іван Шэга паведаміў, што ў сваёй заяве яны распавялі пра тое, як “працуе” акруговая камісія, якую ўзначальвае Алена Мачаліна. “ Я некалькі разоў прыходзіў у Слонімскі райвыканкам, дзе знаходзіцца кабінет выбарчай камісіі, ён пастаянна зачынены. Прыходзіцца людзям бегаць па райвыканкаму і шукаць Мачаліну. Ад яе адной залежыць праца і дзейнасць усёй камісіі. Як жа так? Няўжо нельга было акруговую камісію Слонімскай выбарчай акругі № 58, напрыклад, размясціць у кінатэатры “Мір”, дзе адведзена месца для агітацыі, сустрэч з выбаршчыкамі і г.д. А не хаваць камісію ў райвыканкаме, дзе Мачаліна там адна гаспадарыць і то яе ніколі няма на месцы. Ёсць і яшчэ шэраг заўваг па працы нашай акруговай камісіі. Пра ўсё гэта мы і напісалі ў заяве на імя Ярмошынай. Будзем чакаць адказу”.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства