Мінск: прэтэндэнт у кандыдаты Кацярына Сакалоўская атрымала два папярэджанні
Кацярыне Сакалоўскай, якая вылучаецца ў кандыдаты ў дэпутаты ў сталічнай Матусевіцкай выбарчай акрузе № 103, вынесена другое папярэджанне ад акруговай камісіі.
Як паведаміла назіральнік Валерыя Саўчанкава, абодва папярэджанні Сакалоўская атрымала за збор подпісаў не сябрамі яе ініцыятыўнай групы. У першы раз на зборы подпісаў «папаліся» тры чалавека, якія не мелі пасведчанняў сяброў ініцыятыўнай групы. Яны працавалі ў пікеце на пляцоўцы каля станцыі метро Каменная горка. У другі раз у гэтым жа пікеце быў заўважаны адзін чалавек, які збіраў подпісы без пасведчання.
У камісіі заяўляюць, што абодва разы скаргі на Сакалоўскую паступілі ад двух розных грамадзян, а потым атрыманую інфармацыю аб парушэннях правярала сакратар камісіі Таццяна Забаўская, якая жыве недалёка ад месца правядзення пікету, распавядае Валерыя Саўчанкава. Паводле яе слоў, Сакалоўская двойчы прыходзіла на экстранныя паседжанні камісіі, дзе ёй выносіліся папярэджанні, і абодва разы выбачалася і прызнавала сваю віну.
Камісія была настроена да Кацярыны Сакалоўскай, якая з'яўляецца беспартыйнай прэтэндэнткай у дэпутаты, мірна і рэкамендавала вывучаць заканадаўства, адзначыла назіральнік.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»