viasna on patreon

Жлобінскі і Рагачоўскі райвыканкамы паведамілі пра месцы для агітацыі

2012 2012-08-14T11:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitacyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раённыя газеты - “Новы дзень” (Жлобін) і “Свабоднае слова” (Рагачоў) апублікавалі спісы месцаў, дазволеных для агітацыі грамадзян кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі.

Сустрэчы з выбаршчыкамі ў Жлобіне кандыдаты могуць праводзіць у актавай зале Дзіцячай школы мастацтваў, а таксама ў зале Жлобінскага металургічнага каледжа. У раёнах гэта, у асноўным, сельскія дамы культуры.

Што датычыцца масавых мерапрыемстваў, якія мусяць адбывацца па-за памяшканнямі, то для іх правядзення дазволены пляцоўка каля стэлы на бульвары Металургаў, пляцоўка каля былой бібліятэкі ў парку “Прыдняпроўскі”, пляцоўка каля крамы “Три желания” ў трэцім мікрараёне, стадыён “Лакаматыў” і пляцоўка насупраць Рабочапасялковай бібліятэкі.

Агітацыйныя матэрыялы ў Жлобіне можна размяшчаць на рэкламных тумбах і шчытах, дошках аб'яў на прыпыначных павільёнах, ва ўстановах культуры.

У Рагачове сустрэчы з выбаршчыкамі можна праводзіць у Гарадскім доме культуры, а таксама ў клубе Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната. Масавыя мерапрыемствы дазволена ладзіць на сцэнічнай пляцоўцы ў парку піянераў, на пляцоўцы каля крамы “Восточный”, перад гандлёвым цэнтрам “Дружба”, на пляцоўцы каля Гарадскога дома культуры (з боку вуліцы Леніна).

Акрамя гэтага, Рагачоўскі райвыканкам прызначыў месцы ў горадзе, дзе кандыдатам можна размяшчаць агітацыйныя друкавыныя матэрыялы. Гэта месцы, якія найбольш наведваюць грамадзяне (райвыканкам нават пералічвае асобныя тумбы, на якіх можна размясціць такія матэрыялы: напрыклад, каля будынка Рагачоўскага КБА альбо каля інтэрната ў другім мікрараёне).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства