«Полацкі веснік» абраў «свайго» кандыдата
Газета «Полацкі веснік» у кожным нумары, які выйшаў з пачатку жніўня, друкуе артыкулы, дзе асвятляецца дзейнасць Наталлі Гуйвік, старшыні Полацкага гарадскога савета дэпутатаў, якая зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Так, у газеце ад 3 жніўня змешчаны артыкул «О том, что волнует», дзе распавядаецца аб сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы гарвыканкама з працоўным калектывам лакаматыўнага дэпо Полацка. Прыкладна палова дадзенага артыкула прысвечана менавіта выступленню Наталлі Гуйвік.
На першай старонцы нумара ад 7 жніўня артыкул «День стальной магистрали», прысвечаны Дню чыгуначніка, праілюстраваны фатаграфіяй Гуйвік, якая ўручае ганаровыя граматы намесніку начальніка Полацкага вагоннага дэпо.
І, нарэшце, у нумары за 10 жніўня з'явіўся артыкул «Компетентны по всем вопросам», прысвечаны сустрэчы той жа інфармацыйна-прапагандысцкай групы гарвыканкама з рабочымі ААТ «Полацкі завод «Проммашремонт». І ў дадзеным артыкуле кіраўніку групы Гуйвік нададзена асноўная ўвага.
Ні аднаго матэрыялу, прысвечанага магчымым пяці канкурэнтам Наталлі Гуйвік ў выбарнай гонцы, у раёнцы за названы перыяд не з'явілася.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»