viasna on patreon

Гомель: настаўніцкі калектыў будзе лічыць галасы за спонсара школы

2012 2012-08-10T12:09:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nastaunicy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 жніўня па выніках фармавання ўчастковых камісій стала вядома з афіцыйных крыніц, што большасць сябраў участковых камісій у Гомельскай вобласці – прадстаўнікі грамадскасці. У склад камісій рэгіёна ўвайшлі 10 691 чалавек, з іх 4 557 – прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў. Таксама афіцыйна паведамляецца, што 70,4% сябраў камісій – жанчыны.

Адкуль у рэгіёне такі небывалы ўздым актыўнасці грамадскіх аб'яднанняў, улічваючы скаргі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, што «выбары праходзяць вяла», і што «якія мы самі вялыя і абыякавыя, такой будзе і выбарчая кампанія»?

Аналіз утвораных камісій паказвае, адкуль ідзе небывалая актыўнасць грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, участковая камісія участка №2 Савецкай акругі Гомеля. Участак размешчаны ў будынку сярэдняй школы №3. З 14 сябраў камісіі як мінімум 10 працуюць у гэтай школе настаўнікамі. Але, відаць, “пасаромеліся” пра гэта сказаць ці напісаць. Бо літаральна ўсе настаўнікі школы і выхавацелі трапілі ў камісію ці ад грамадзян, ці ад прафсаюзу, ці ад «Чырвонага Крыжа» і «Беларускага фонду міру». Дырэктар школы Кацярына Савенка прайшла ў камісію таксама як прадстаўнік грамадскасці – Беларускага саюза жанчын, а намеснік дырэктара Людміла Палякова – як прадстаўнік «Белай Русі». Дарэчы, 10 сябраў камісіі ўжо маюць досвед, і працавалі ва ўчастковых камісіях на выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе.

Калі ўжо пайшла размова пра калектыў сярэдняй школы №3, то трэба звянуць увагу на значнаю акалічнасць. Кандыдатам у дэпутаты па Гомельскай-Савецкай акрузе, на тэрыторыі якой размешчана школа, плануе вылучыцца дырэктар філіялу «Гомельскія цеплавыя сеткі» Міхаіл Пачынок. Школа №3, калі што, з'яўляецца падшэфнай у філіяла «Гомельскія цеплавыя сеткі». Ці кусае сабака руку, якая яе корміць?

Дарэчы, РУП «Гомельэнерга» мае некалькі структурных падраздзяленняў - акрамя цепласетак, дырэктар якіх ідзе ў дэпутаты, яшчэ і філіял «Гомельскія электрычныя сеткі». Працаўнікі і кіраўніцтва прадпрыемства электрычных сетак дружна акупавалі камісію выбарчага участка №1 Савецкай акругі. З 14 сябраў камісіі 11 працуе на філіяле «Гомельскія электрычныя сеткі», прычым увайшоў у склад камісіі і дырэктар філіялу прадпрыемства Эдуард Нічыпаровіч. Можа, нават старшынёй камісіі стане, каб празрыста і дэмакратычна абраць дэпутатам свайго калегу са структурнага падраздзялення.

“Праваабаронцы засвабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства