viasna on patreon

ЦВК так і не адказала, чыя ініцыятыўная група зарэгістравана ў Ваўкавыску

2012 2012-08-03T07:12:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jurgel_raman.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра БХК з Гародні Раман Юргель

Сябра БХК з Гародні Раман Юргель

Праваабаронца з Беларускага Хельсінскага Камітэту гарадзенец Раман Юргель атрымаў адказ на сваю скаргу ў ЦВК. Скарга датычылася неадпаведнасці лічбы колькасці ініцыятыўных групаў па збору подпісаў, што былі зарэгістраваны на Гарадзеншчыне. Сайт аблвыканкаму і газета “Гродзенская праўда” падавалі лічбы, неадпаведныя тым, што былі агучаны афіцыйна раней. ЦВК у афіцыйным адказе за подпісам Лідзіі Ярмошынай фактычна прызнала факт неадпаведнасці лічбаў, але палічыла гэта тэхнічнай памылкай, якая не прывяла да парушэння выбарчага заканадаўства і нейкіх праўных наступстваў. Што датычыць аналагічнай скаргі, накіраванай ў Генеральную пракуратуру, то дагэтуль Раман Юргель не атрымаў на яе ніякага афіцыйнага адказу, хоць закон адводзіць для гэтага трохдзённы тэрмін.

Засталося нявысветленым таксама, чыя ж яшчэ ініцыятыўная група была зарэгістраваная па Ваўкавыскай выбарчай акрузе №48. Менавіта там з’явілася яшчэ адна “дадатковая” ініцыятыўная група. Праваабаронца мяркуе, што магла адбыцца сапраўдная маніпуляцыя, але ніхто не хоча расследаваць гэтую сітуацыю, што сведчыць пра непразрыстасць выбараў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства