viasna on patreon

Алена Красоўская-Каспяровіч знайшлася на Акрэсціна

2012 2012-08-01T19:16:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina.jpg

Намеснік дырэктара інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Алена Красоўская-Каспяровіч знаходзіцца ў турме на Акрэсціна.

Пра гэта старшыні «Платформы» Андрэю Бандарэнку паведамілі ў Партызанскім РАУС Мінска.

Інфармацыя была выдадзена супрацоўнікамі РАУС толькі пасля таго, як «Платформа» настаяла на прыняцці заявы аб знікненні сваёй супрацоўніцы. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Зараз супрацоўнікі «Платформы» адправіліся непасрэдна ў ізалятар на Акрэсціна.

Як паведамлялася раней, намеснік дырэктара "Платформы" з вечара 31 ліпеня перастала выходзіць на сувязь. Апошні раз калегі мелі зносіны з ёй каля 15:30, пасля чаго сувязь перапынілася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства