Міхалевіча выключылі з цэнтральнай базы Інтэрпола
https://spring96.org/be/news/55111
2012
2012-07-31T11:37:30+0300
2012-07-31T11:37:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mihalevich1.jpg
Гэта вынікае з адказу Інтэрпола на зварот палітыка ў гэтую міжнародную арганізацыю. Пра гэта былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Беларусі напісаў у сябе ў Фэйсбуку.
«Карацей, мяне выключылі з цэнтральнай базы. У якіх краінах у базах я застаўся, не гаворыцца», — напісаў палітык-палітэмігрант.
Нагадаем, што летась Міхалевіч здолеў збегчы з Беларусі пасля
вызвалення з СІЗА КДБ. У снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў
польскім аэрапорце, бо яго імя знаходзілася ў спісе вышуку Інтэрпола з
падачы Беларусі. Тады для вырашэння сітуацыі прыйшлося ўмяшацца
польскаму міністэрству замежных спраў. Пазней палітык накіраваў ліст у
Інтэрпол з просьбай растлумачыць сітуацыю з яго затрыманнем.