viasna on patreon

Праўладны кандыдат Пётр Шостак падстрахаваўся

2012 2012-07-30T17:52:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shostak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Шостак, старшыня Рэчыцкага райвыканкама

Пётр Шостак, старшыня Рэчыцкага райвыканкама

Ужо выразна вымалёўваецца кандыдатура на дэпутацкі мандат па Буда-Кашалёўскай выбарчай акрузе №38. Кандыдатам ад акругі, у склад якой уваходзяць Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Чачэрскі раёны і частка Жлобінскага, напэўна, будзе старшыня Рэчыцкага райвыканкама Пётр Шостак.

Яго ужо вылучылі кандыдатам працоўныя калектывы КЖУП «Чачэрскае» і Веткаўскай раённай бальніцы. Разам з тым подпісы за старшыню Рэчыцкага райвыканкама, які зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу, таксама збіраюць збіраюць на пікеце ў Буда-Кашалёве.

Калектыў Брагінскага раённага спажывецкага таварыства вылучыў кандыдатам у дэпутаты сваю старшыню - дэпутата раённага савета Святлану Чэкан. Брагінскі раён уваходзіць у склад Хойніцкай акругі. Пакуль не зразумела, будзе Святлана Чэкан адзіным праўладным кандыдатам па акрузе ці балатуецца «другім складам», каб стварыць альтэрнатыву больш «важнаму» кандыдату ў дэпутаты, які пакуль невядомы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства