viasna on patreon

Алесь Абрамовіч асуджаны на 15 сутак за ўдзел у акцыі ў падтрымку палітвязня Аляксандра Казуліна

2006 2006-11-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Алесь Арамовіч, затрыманы 25 лістапада падчас акцыі ў падтрымку Аляксандра Казуліна ля сьценаў калоніі Віцьба-3 у Віцебску сёньня быў асуджаны на 15 сутак арышту. Прысуд вынес судзьдзя Віцебскага раённага суду Міхаіл Зубеня па арт. 167 КаАП (парушэньне парадку правядзеньня і арганізацыі масавых мерапрыемстваў).

Алесь Абрамовіч, жыхар Барысава, ён прыехаў у Віцебск каб падтрымаць палітвязня Аляксандра Казуліна ў дзень яго народзінаў. Падчас акцыі А. Абрамовіч трымаў плякаты з надпісамі: “Свабоду Казуліну! Свабоду палітвязням! Лукашэнку за краты!”. Актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і да суду знаходзіўся за кратамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства