viasna on patreon

Пасол ЗША пры АБСЭ запатрабаваў вызваліць Сурапіна і Дашкевіча

2012 2012-07-27T09:24:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Амбасадар ЗША пры АБСЭ Іэн Кельлі у выступе на паседжаньні Пастаяннай Рады АБСЭ ў Вене 26 ліпеня 2012 году выказаў заклапочанасьць «сур’ёзным грэбаваньнем Беларусьсю сваіх міжнародных абавязальніцтваў, у тым ліку ў рамках АБСЭ ў галіне павагі да правоў чалавека, асноўных свабодаў і вяршэнства закона».

У заяве гаворыцца пра палітвязьняў, у прыватнсьці ўзгадваюцца справы Дашкевіча і Парфянкова:
 «Адзначаем, што дадатковыя абвінавачваньні, нядаўна высунутыя супраць лідэра моладзевага апазыцыйнага руху „Малады фронтЗьмітра Дашкевіча, могуць падоўжыць яго палітычна матываванае турэмнае зьняволеньня на адзін год ці больш доўгі. Адзначаем таксама з расчараваннем, што былы палітвязень Васіль Парфянкоў зноў сутыкаецца з палітычна матываванымі абвінавачваньнямі і пэрспэктывай турэмнага зьняволеньня».

Амбасадар зьвярнуўся да беларускай дэлегацыі даць вычарпальную інфармацыі вакол сытуацыі з Антонам Сурапіным (20-гадовым фатографам, які быў затрыманы за публікацыю здымкаў з плюшавымі мядзьведзікамі) а таксама Сергеем Башарымавым — рыэлтарам, які меў здаць кватэру ў Менску швэдзкім арганізатарам акцыі зь мядзьведзікамі.

У заяве ўтрымліваецца патрабаваньне:

«Неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных, у поўнай меры аднавіць іх палітычныя і грамадзянскія правы і спыніць перасьлед дэмакратычнай апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і абаронцаў правоў чалавека і іх сем’яў».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства