viasna on patreon

У Менску затрыманыя моладзевыя актывісты

2006 2006-11-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевыя актывісты Аляксей Шыдлоўскі і Васіль Жакаў былі затрыманыя 23 лістапада ў цэнтры Менску. Актывісты расклейвалі налепкі “Джынс – за свабоду!”. Затрымлівалі іх супрацоўнікі міліцыі.

Шыдлоўскага і Жакава адвезьлі ў Партызанскі РУУС сталіцы. Там быў складзены пратакол аб парушэньні Указу прэзыдэнта №31 “Аб добраўпарадкаваньні жыльлёвага фонду”. У актывістаў таксама канфіскавалі больш за 100 налепак.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства