viasna on patreon

На магілёўскага актывіста Партыі БНФ Уладзіміра Трызунова ўзмацніўся ціск

2012 2012-07-25T17:35:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chynounik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ён працуе на хлебзаводзе №4 простым грузчыкам, аднак яму ўжо неаднаразова прапаноўвалі звольніцца з працы. Уладзімір Трызуноў адзначае, што сёння з ім адбылася чарговая дзіўная гісторыя, якая можа мець для яго вельмі сур’яёзныя наступствы.

“У панядзелак мой майстар Наталля Іванаўна выклікала мяне ў свой кабінет і папрасіла, каб я ў сераду выйшаў на працу, бо адзін з грузчыкаў пайшоў у запой. Я пагадзіўся. Калі ж я прыйшоў на працу ў сераду, то начальнік цэха Ірына Юр’еўна выклікала мяне ў кабінет да дырэктара. Калі я туды прыйшоў, то там ужо быў дырэктар, галоўны інжынер і мой начальк цэха. Яны мяне спыталі, чаму я не выйшаў на працу ў аўторак?”, - кажа Ўладзімір Трызуноў.

“Па графіку я мусіў працаваць у аўторак, аднак мой майстар папрасіла мяне, каб я выйшаў на працу ў сераду. Я яе паслухаў і пайшоў ёй насустрач, аднак дакументы ніякія аб замене працоўнага дня  не падпісваў. Гэта фактычная падстава. Гэту сітуацыю я апісаў у сваёй тлумачальнай. Дырэктар пры мне патэлефанаваў майму майстру, аднак тая сказала, што мне нічога такога не казала. Мне паставілі ў табель дзве працоўныя гадзіны і адправіў дамоў, бо серада ў мяне з’яўляецца выхадным днём”, - працягвае Ўладзімір.

Уладзімір Трызуноў лічыць, што ціск на яго пачаўся праз ягоную актыўную грамадзянскую пазіцыю, прапаганду беларускай мовы і дэмакратычных каштоўнасцяў унутры калектыва прадпрыемства. Генеральнаму дырэктару РУПП “Магілёўхлебпрам” Наталлі Падлесных, верагодна, гэта не спадабалася і яна пачала кампанію каб зволіць актывіста з працы бруднымі метадамі.

Трэба адзначыць, што з Уладзімірам заключаны працоўны кантракт на адзін год. Працуючы на прадпрыемстве, ён выплачвае сваім малым дзецям аліменты.

“Ці будзе генеральны дырэктар Наталля Падлесных і ўсе начальнікі карміць маіх малых дзяцей пасля майго звальнення, застаецца пытаннем без адказу. Я нікому і ніколі не дазволю ўмешвацца ў маё ўласнае жыццё і навязваць мне свае ідэалагічныя ўстаноўкі”, - гаворыць актывіст БНФ.

Варта дадаць, што Уладзімір Трызуноў не мае нараканняў па сваёй працы з боку кіраўніцтва. Праблем са зпазненнем і ўжываннем алкаголю ў яго ніколі дагэтуль не было.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства