ААН прыняла рэзэлюцыю па Беларусі
https://spring96.org/be/news/5485
2006
2006-11-23T10:00:00+0200
2006-11-23T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Па ініцыятыве ЗША і краін Еўропы Трэці камітэт Генеральнай асамблеі ААН прыняў рэзалюцыю “Палажэнне ў вобласці правоў чалавека ў Беларусі”. У падтрымку рэзалюцыі выказаліся 70 дзяржаў, супраць – 31, уключаючы Расею і Кітай, устрымаліся 67 дэлегацый.
Як паведамляе ІТАР-ТАСС, у дакуменце сцвярджаецца, што ў Беларусі пашыраецца практыка прыгнётаў і крымінальнага пераследу прадстаўнікоў апазіцыі, правабаронцаў, журналістаў і недзяржаўных арганізацый. Менск вінаваціцца ў невыкананні “міжнародных абязальніцтваў у дачыненні правядзення свабодных і справядлівых выбараў”. Да яго звяртаюцца з настойлівым заклікам “прывесці выбарчы працэс і заканадаўчую базу ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі”.