viasna on patreon

Міліція ня бачыць наўмысных дзеяньняў у апаганьваньні будынку Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтру фашыстамі

2006 2006-11-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упраўленьне ўнутраных справаў Партызанскага раёну Менску адмовілася завесьці крымінальную справу з факту апаганьваньня пры пасольстве Ізраілю ў Беларусі.

Як заявіў у інтэрвію агенцтву БелаПАН начальнік аддзелу аховы правапарадку ўпраўленьня ўнутраных справаў Партызанскага раёну Аляксандр Кальцоў, рашэньне было прынятае пасьля ўзгадненьня з пракуратурай.

Паводле Кальцова, у фактах апаганьваньня будынку ізраільскага цэнтру не заўважана наўмысных дзеяньняў, скіраваных на распальваньне нацыянальнай варожасьці, на зьнявагу нацыянальнага гонару і годнасьці.

Нагадаем, акт вандалізму быў учынены ў ноч з 11 на 12 лістапада. На фасадзе сталічнага будынку, дзе разьмешчаны Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтар, былі намаляваныя свастыкі і зробленыя надпісы "Бей жидов".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства