viasna on patreon

Лябедзьку выключылі са спісу невыязных

2012 2012-07-23T15:13:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liabiedzka.jpg

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска завяршыўся працэс паводле пазову лідара Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі да Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства юстыцыі.

Палітык патрабаваў прызнаць незаконнымі дзеянні вышэйназваных ведамстваў і выключыць яго са спісу невыязных асобаў.

Падчас судовага працэсу прадстаўнік Міністэрства юстыцыі заяўляў, што з такой ініцыятывай не выступаў, а прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў сказаў, што спадар Лябедзька быў унесены ў спіс невыязных з прычыны тэхнічнага збою камп'ютарнай праграмы. Ён прадставіў у суд даведку з сёньняшняй датай, у якой гаворыцца, што Анатоль Лябедзька выключаны са спісу невыязных.

Раней выключэння з «чорнага спісу» дамагліся ў судах каардынатар грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Валерый Ухналёў, намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч і кіраўнік інфармацыйна-асветніцкай установы «Платформа» Андрэй Бандарэнка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства