viasna on patreon

Аляксандр Мілінкевіч наведаў палітвязьня Андрэя Клімава

2006 2006-11-21T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, які заканчвае збор подпісаў у Гомельскай вобласьці, у панядзелак раніцай наведаў палітзьняволенага Андрэя Клімава. Сустрэча адбылася ў папраўчай установе адкрытага тыпу ў вёсцы Баршчоўка Рэчыцкага раёна, дзе адбывае пакараньне Андрэй Клімаў.

Палітыкі абмеркавалі надзённыя праблемы палітычнай сытуацыі ў Беларусі, абмяняліся думкамі адносна магчымага разьвіцьця падзей ў найбліжэйшыя месяцы.

Пасьля сустрэчы з Андрэем Клімавым, Аляксандр Мілінкевіч накіраваўся ў Рэчыцу, дзе на мясцовым рынку зьбіраў подпісы за вылучэньне кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых актывістаў дэмакратычнага руху. Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што не чакаў таго, што ў рэгіёнах людзі дастаткова ахвотна ставяць подпісы за дэмакратычных вылучэнцаў.

- Нягледзячы на пэўны песімізм, з якім большасьць глядзіць на мясцовую ўладу, ёсьць моцнае жаданьне дамагчыся справядлівасьці. І гэтае жаданьне ў рэгіёнах зьвязваюць пераважна з дэмакратычнымі пераменамі ў краіне, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

У суботу, 18 лістапада, лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч сустракаўся ў Менску з палітвязьнем Сяргеем Скрабцом. Палітыкі дамовіліся аб супольных дзеяньнях па падтрымцы палітзьняволеных у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства