У Менску актывістцы БХД адмовілі ў правядзенні двух пікетаў за байкот
https://spring96.org/be/news/54696
2012
2012-07-23T12:44:45+0300
2012-07-23T12:44:45+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Менску актывістцы аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Надзеі Іюльскай адмовілі ў правядзенні двух пікетаў за байкот "парламенцкіх выбараў".
Правядзенне першага пікету было запланавана ўвечары 28 ліпеня на Плошчы Якуба Коласа, але ў яго правядзенні было адмоўлена паводле арт. 9 закону "Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь" з прычыны блізкасці станцыі метро.
У правядзенні другога пікету, які быў запланаваны на 30 ліпеня на вуліцы Жылуновіча, адмовілі таксама паводле арт. 9 дадзенага закону, але канкрэтную прычыну адмовы не напісалі.
Абедзве адмовы падпісаў намеснік старшыні Менгравыканкаму Ігар Карпенка.