viasna on patreon

Касацыйная скарга сябра слонімскай суполкі БХД не задаволеная

2012 2012-07-20T12:07:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pansievich-volha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістка БХД Вольга Пансевіч (г.Слонім)

Актывістка БХД Вольга Пансевіч (г.Слонім)

Пасля таго, як суд Слонімскага раёна 12 чэрвеня аштрафаваў сябра слонімскай суполкі БХД Вольгу Пансевіч на 2 мільёны 500 тысяч рублёў за тое, што яна нібыта непадпарадкавалася міліцыі і нецэнзурна лаялася, актывістка падала касацыйную скаргу ў Гродзенскі абласны суд.

19 ліпеня суд касацыйнай інстанцыі пакінуў без змяненняў рашэнне суда Слонімскага раёна.

Нагадаем, што 21 красавіка  на вуліцы Хлюпіна ў Слоніме прыкладна ў 19:30 да Вольгі Пансевіч падыйшлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі праехаць з імі ў аддзел. Жанчына адмовілася. Тады міліцыянеры сілком скруцілі яе і запіхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі. Даставіўшы ў аддзел, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе трымалі трое сутак, збівалі, ставілі ў позу “ластаўкі”.  Жанчына сказала, што будзе абскарджваць такія дзеянні міліцыі. Яна падала скаргу ў суд Слонімскага раёна, але суд аштрафаваў яе за тое, што яна нібыта не падпарадкавалася міліцыі і нецэнзурна лаялася.

Вольга Пансевіч, па яе словах, справу будзе аспрэчваць у Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь. 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства