Нямеччына занепакоеная здароўем Казуліна
https://spring96.org/be/news/5460
2006
2006-11-20T10:00:00+0200
2006-11-20T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нямеччына глыбока занепакоеная станам здароўя экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Александра Казуліна, які вось ужо амаль месяц працягвае галадоўку ў турме.
Зварот МЗС Нямеччыны да ўладаў Беларусі зноў заклікае – вызваліць Казуліна і іншых палітычных зняволеных, паведамляе Расейская служба радыё "Свабода".
Казулін у ліпені быў прысуджаны да пяці з паловай гадоў зняволення за арганізацыю акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Палітвязень, які галадае ў выпраўленчай калоніі, патрабуе разгледзець сітуацыю з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН.