viasna on patreon

Падача дакументаў і рэгістрацыя ініцыятыўных груп: Баранавічы, Горкі, Бабруйск, Орша (абнаўляецца)

2012 2012-07-19T14:26:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/podpisy-zbor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйск 

19 ліпеня адразу ў дзве выбарчыя акругі, Ленінскую № 78 і Першамайскую № 79, падае дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы лідэр суполкі Свабоднага прафсаюза беларускага на Бабруйскім заводзе ТдіА Міхаіл Кавалькоў.

У ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам у дэпутаты ўваходзяць 16 чалавек. Па словах Кавалькова, рашэнне пра ўдзел у выбарчай кампаніі нарадзілася ў апошні момант:  

- Калі б не сітуацыя, што ўзнікла на заводзе ТДіА апошнім часам, я б не надумаў пайсці на выбары, - сцвярджае Міхаіл Кавалькоў. – Да гэтага падштурхнулі забастоўка рабочых, спроба пазбавіць мяне пропуска і офіса, а потым і абвінавачванні ў тым, што я за кошт гэтых падзей “піяруся”. Мне трэба данесці да людзей сапраўдную інфармацыю, распавесці, што ж адбываецца на ТДіА на самой справе, а лепшая нагода для гэтага – выбарчая кампанія. Да таго ж я ўжо маю вопыт удзелу ў выбарах, шмат людзей у Бабруйску мяне ведаюць.

Міхаіл Кавалькоў, такім чынам, стане другім незалежным прэтэндэнтам, які вырашыў пазмагацца ў Бабруйску за дэпутацкі мандат. Нагадаем, што дагэтуль дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала толькі жыхарка Магілёва Аксана Самуйлава - у Першамайскую выбарчую акругу.

Баранавічы

Сёння, 19 ліпеня, баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус падаў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5 (вул. Савецкая, 79). У склад яго ініцыятыўнай групы ўвайшло 12 чалавек. Узначальвае групу сам Мікалай Чарнавус.

Грамадскі актывіст з’яўляецца сябрам Партыі БНФ. Праўда, сама Баранавіцкая гарадская структура Партыі БНФ адмовілася ад удзелу у гэтых парламенцкіх выбарах. “Калі мы і будзем удзельнічаць, то толькі ў якасці назіральнікаў”, – паведаміў на гэты конт актывіст гарадской арганізацыі ПБНФ Віктар Мезяк.

– Ніякіх праблемаў пры падачы заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы не было. Я толькі пацікавіўся інфармацыяй аб колькасці асобаў, якія падалі дакументы на рэгістрацыю. Аднак сакратар Баранавіцкай-Заходняй акругі № 5 Таццяна Чылік катэгарычна адмовілася прадставіць такую інфармацыю, – адзначыў Мікалай Чарнавус.

 

Горкі

Сёння адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Горацкай выбарчай акругі № 82, на якім было разгледжана пытанне рэгістрацыі ініцыятыўніх груп па збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты.  Без вялікіх заўваг былі зарэгістраваныя ўсе тры ініцыятыўныя групы.

На паседжанні прысутнічала назіральнік Галіна Будная, рэдактар Горацкай газеты “Узгорак”, якая вылучалася назіральнікам у камісію шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.

“Паседжанне прайшло даволі дэмкратычна, з захаваннем усіх патрэбных працэдур, - распавядае Галіна Будная. – Старшыня камісіі Леанід Ягоранка пастаянна рабіў спасылкі на Выбарчы кодэкс, назіральнікам было дазволена задаваць пытанні. Выбарчая камісія зарэгістравала тры ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў. Верагодным кандыдатам, які карыстаецца падтрымкай уладных структур, будзе дэкан агранамічнага факультэта акадэміі Міхаіл Волкаў, у склад ініцыятыўнай групы якога ўвайшло 146 чалавек. Дарэчы, Міхаіл Волкаў быў адзіным з прэтэндэнтаў, які асабіста прысутнічаў на паседжанні камісіі. Члены камісіі задавалі яму даволі шмат пытанняў. Былі зарэгістраваныя таксама ініцыятыўныя групы па збору подпісаў за незалежных кандыдатаў - Андрэя Юркова (у склад групы ўвайшло 17 чалавек) і і Андрэя Бажко, ініцыятыўная група якога склала 15 чалавек.

На паседжэнні прысутнічалі і іншыя назіральнікі – дэпутат райсавета і журналіст дзяржаўнай газеты “Горацкі веснік”.  

Прэтэндэнт у кандыдаты Андрэй Юркоў з’яўляецца вядомым на Магілёўшчыне актывістам дэмакратычнага руху, ён з’яўляецца сябрам руха “За свабоду”.

Былы прадпрымальнік Андрэй Бажко, які зараз часова не працуе, набыў вядомасць сярод жыхароў Горацкага раёна пасля таго, як зладзіў пікетавання каля мясцовай ПМК з патрабаваннем выплаціць заробленыя за працу ў ААТ “Александрыйскае” Шклоўскага раёна грошы. Тады Андрэй Бажко здолеў дамагчыся выканання сваіх патрабаванняў.

 

Орша

Спісы ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў лідэра незарэгістраванай БСДП (НГ), палітвязня Мікалая Статкевіча пададзеныя ў акруговыя камісіі па Аршанскай гарадской акрузе № 26 і Аршанскай Дняпроўскай акрузе № 27. У спісах налічваецца больш за сто чалавек, але жыхароў Оршы сярод іх няма.
У апошні дзень прыёму ініцыятыўных груп, 19 ліпеня, падаў спіс на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў камісію Аршанскай Дняпроўскага акругі № 27 і сябра партыі «Справядлівы свет» з Коханава, актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка. У яго групе крыху больш за дваццаць чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства