"Аршанская газета" дае неіснуючыя тэлефоны выбаркамаў
https://spring96.org/be/news/54516
2012
2012-07-18T15:22:00+0300
2012-07-18T15:22:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/teliefongarlinii.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У "Аршанскай газеце" № 79 за 17 ліпеня апублікаваны ўчасткі для галасавання па выбарах Палаты прадстаўнікоў па Аршанскім раёне з указаннем іх межаў і нумароў тэлефонаў участковых камісій. Праўда, не на ўсе з іх можна датэлефанавацца.
«Няправільна набраны нумар. Калі ласка, удакладніце нумар і ператэлефануйце». Гэтую фразу чуюць у трубцы выбаршчыкі, якія тэлефануюць на пазначаны ў газеце нумар тэлефона (24-90-15) участковай камісіі па Крапівенскім участку № 10.
Як паведамілі ў Аршанскім вузле электрасувязі, дадзены нумар бесправаднога тэлефона (WLL) зняты яшчэ 5 ліпеня.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"