Стаса Пачобута асудзілі на 5 сутак
17 лістапада гарадзенскі грамадзкі актывіст Стас Пачобут быў засуджаны да 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Нягледзячы на абарону адваката Аляксандра Брылава такі прысуд вынес судзьдзя Дзьмітры Мацеюк, вядомы аналягічнымі выракамі яшчэ з сёлетняй вясны. Пры тым судзьдзя прыняў да ўвагі толькі сьведчаньні міліцыянта, семярых жа сьведкаў з боку Пачобута да ўдзелу ў судзе не дапусьціў. Таксама Дзьмітры Мацяюк выгнаў з залы журналістаў, зрабіўшы паседжаньне суду закрытым. На знак пратэсту супраць такіх несправядлівых дзеяньняў міліцыянтаў і судзьдзі Стас Пачобут абвесьціў галадоўку. Нагадаем, што ён быў затрыманы ў Гародні ў Дзень Салідарнасьці надвячоркам 16 лістапада. У віну яму паставілі ўжо стандартную фармулёўку “спраўляў фізычную патрэбу ў грамадзкім месцы”.