viasna on patreon

Апячаталі машыну сябра Cаюза палякаў Анджэя Лісоўскага

2006 2006-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На чарговым допыце ў Гарадзенскай абласной управе КДБ у сьледчага Віктара Ражка быў сябра Саюзу палякаў Анджэй Лісоўскі. Ён застаецца падазраваным у крымінальнай справе аб кантрабандзе наркотыкаў.

Адбыўся агляд машыны Анджэя Лісоўскага і выняцьце зь яе рэчаў (у прыватнасьці, чахлоў), а таксама былі забраныя два аўтамабільныя люстэркі, у адным зь якіх, па вэрсіі сьледзтва, быў знойдзены наркотык.

Анджэя Лісоўскага зьдзівіла, што ягоны аўтамабіль апячаталі толькі цяпер, паведамляе Радыё Свабода. Ён зьвярнуў увагу сьледчага на тое, што ў машыне, калі яна была затрыманая на мяжы, быў новы акумулятар, але цяпер у ёй знаходзіцца іншы.

29 кастрычніка на КПП “Прывалка” на беларуска-літоўскай мяжы быў затрыманы аўтамабіль “Аўдзі”, якім кіраваў Анджэй Лісоўскі і ў якім, апроч кіраўніцы Саюзу палякаў (не прызнаванага ўладамі) Анжалікі Борыс, знаходзілася таксама яе калега Тэрэза Селівончык. Пры аглядзе машыны ў люстэрку быў знойдзены амфэтамін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства