viasna on patreon

Бацькоў салігорскіх школьнікаў аштрафавалі

2006 2006-11-17T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вучань салігорскай школы №4 Іван Шыла і ягоныя сябры Зьміцер Бараноўскі ды Андрэй Тычына – непаўналетнія. Таму камісія ў справах непаўналетніх, якая разглядала справу падлеткаў, пакарала ня іх, а іхных бацькоў, паведаміла Радыё Свабода. Усе яны аштрафаваныя на 3 базавыя велічыні, альбо на 93 000 рублёў кожная сям’я. Падлеткаў затрымалі ў будынку школы 20 кастрычніка.

Паводле аднаго зь фігурантаў справы Івана Шылы, усё адбылося на вачох у настаўнікаў:

- Тое, што Андрэй Тычына дакрануўся сьцягам да падлогі, зрабілася падставай, каб выклікаць міліцыю і затрымаць нас.

Іван Шыла расказаў, што гэта не адзіны дзяржаўны сьцяг, які аказаўся ў руках хлопцаў:

- 3 ліпеня па ўсіх гарадох Беларусі вывесілі гэтыя сьцягі. Мы правялі спэцапэрацыю – і зьнялі дзясяткі такіх, і такім чынам выкарыстоўвалі.

У салігорскай школе №4 вучыцца трынаццацігадовы брат Івана – Ільля Шыла. Цягам апошніх двух гадоў братоў затрымлівала міліцыя дзясяткі разоў – за несанкцыянаваныя грамадзкія акцыі. Іван Шыла іранізуе з таго, як яны з братам паўплывалі на школьную статыстыку:

- Узровень злачыннасьці вырас на 400 працэнтаў за год. Толькі дзякуючы нам з братам.

Сваю пазыцыю адносна грамадзкай дзейнасьці Івана Шылы сёлета агучыў старшыня раённага выканкаму Міхаіл Амельянчук:

- За 15 дзён рабі заяўку на акцыю. Ня зробіш – будзеш сядзець у клетцы. Зразумеў мяне?

Размова адбылася ў чэрвені, калі Іван Шыла й шэраг іншых маладых актывістаў трымалі галадоўку супраць перасьледу не прызнанай уладамі арганізацыі “Малады фронт” і беларускіх палітзьняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства