viasna on patreon

Жлобін: ініцыятыўныя групы рэгіструюць старшыня выканкаму і прадстаўнік “Справядлівага свету”

2012 2012-07-16T15:02:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rybchankavalier.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
В.Рыбчанка выступае ў судзе.

В.Рыбчанка выступае ў судзе.

Кіраўнік жлобінскай раённай партыі левых “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка падаў заяўку на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

–Дакументы падаваліся ў нядзелю, 15 ліпеня, прымала іх сакратар камісіі Валянціна Няхай, – распавёў спадар Рыбчанка. – Ніякіх прэтэнзій да дакументаў не было. Сакратар таксама паведаміла, што ніякіх пытанняў па рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы быць не павінна.

У спісе заявак на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы крыху раней за Валерыя Рыбчанку з’явілася прозвішча кіраўніка Жлобінскага райвыканкама Леаніда Апанасюка.

–Пасля з’езду партыі і рэгістрацыі нашай ініцыятыўнай групы мы адразу пачнем выстаўляць пікеты і збіраць подпісы, – кажа Рыбчанка. – Паралельна, я думаю, будзе вылучацца хто-небудзь з БМЗ.

Такім чынам, на сённяшні дзень па Жлобінскай акрузе кандыдатам у дэпутаты жадаюць стаць як мінімум два чалавека,  адзін з якіх – прадстаўнік ад улады. Астатнія партыі Жлобіна пакуль вызначаюцца са сваім удзелам у парламенцкіх выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства