viasna on patreon

У Магілёве адмовілі ў правядзенні пікета ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага

2012 2012-07-13T15:59:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
  Заяўку на пікет падаюць у Магілёве

Заяўку на пікет падаюць у Магілёве

Нагодай для адмовы стала тое, што месца, дзе хацелі правесці пікет
праваабаронцы, не вызначана мясцовай уладай для правядзення масавага
мерапрыемства.

Нагадаем, што 10 ліпеня праваабаронцы Аляксей Колчын і Барыс Бухель
падалі заяўку на правядзенні пікета ў падтрымку зняволенага
праваабароцы Алеся Бяляцкага. Яны хацелі зладзіць пікет у цэнтры
горада, насупраць гарвыканкаму, 4 жніўня. Менавіта ў гэты дзень
спаўняецца роўна год як Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што адказ з гарвыканкаму будзе
абскарджаны праз суд.

“Адказ чаканы. Нас зноўку адсылаюць у адзіную рэзервацыю для
дэмакратаў у горадзе. Гэтае месца знаходзіцца на ўскрайку Магілёва і
нешматлюднае. Гэта стадыён “Хімік”, які размешчаны па адрасу вул.
Чалюскінцаў,64в. Абскарджваць будзем не толькі саму адмову, але і
рашэнне гарвыканкама аб месцах правядзення масавых мерапрыемстваў у
горадзе. Наш адзін з асноўных аргументаў гэта тое, што на гэтым месцы
ўжо дазволены пікеты для збору подпісаў, а падчас прэзідэнцкай
кампаніі на гэтым месцы ладзіліся пікеты па збору подпісаў і вялася
агітацыя за кандыдатаў”, - кажа Барыс Бухель.

Другі праваабаронца Аляксей Колчын сказаў, што мае намер давесці
адмову ў правядзенні пікета да камітэта па Правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства