З Паўла Красоўскага зьнялі абвінавачваньні ў згвалтаваньнях і забойствах
https://spring96.org/be/news/5427
2006
2006-11-15T10:00:00+0200
2006-11-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З жодзінскага актывіста Паўла Красоўскага зьнялі абвінавачваньні ў згвалтаваньнях і забойствах. Аб гэтым праваабарончаму цэнтру “Вясна” паведаміў адвакат Красоўскага Павал Сапелка. Старшы сьледчы Рэспубліканскай пракуратуры Аляксандар Расолька вынес учора пастанову аб зьняцьці абвінавачваньня з-за таго, што вынікі экспертызы пацьвердзілі недатычнасьць Паўла Красоўскага да злачынстваў.
Абвінавачваньне ў датычнасьці да арганізацыі выбухаў у Віцебску 14-га і 22-га верасьня 2005 году з актывіста пакуль ня зьнялі. Праваабаронцы цэнтру “Вясна” спадзяюцца аднак, што гэта справа часу і хутка ўсе абвінавачваньні з Красоўскага будуць зьнятыя.